Беларуская Служба

У Гданьску паставілі Крыж змагарам за свабодную і незалежную Беларусь

21.03.2026 15:33
Адметна, што сродкі на ўсталяванне беларускага помніка ў Гданьску збіралі талакой.
У Гданьску паставілі Крыж у гонар змагароў за вольную БеларусьКрыніца: Беларускае таварыства «Хатка»

Напярэдадні Дня Волі, які беларусы ва ўсім свеце адзначаць ужо неўзабаве, у Гданьску ўрачыста адкрылі памятны Крыж змагарам за свабодную і незалежную Беларусь. Ва ўрачыстасцях на Гарнізонных могілках узялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай беларускай супольнасці, а таксама гарадскіх уладаў, паведаміў намеснік старшыні Таварыства «Хатка» Раман Шчэрбаў.

«Нарэшце мы завяршылі наш праект. Ён цягнуўся вельмі доўга — восем гадоў. Для нас гэта важная падзея: у Гданьску з’явілася годнае месца памяці, прысвечанае беларусам, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі, за беларускія ідэалы», — сказаў дзеяч.

Адметна, што сродкі на ўсталяванне беларускага помніка ў Гданьску збіралі талакой. Да гэтай ініцыятывы далучылася нават мясцовае камунальнае прадпрыемства «Гданьскія аўтобусы і трамваі».

Агульны кошт рэалізацыі праекту склаў амаль 52 тыс. злотых (больш за 12 тыс. 350 еўра). Намаганнямі беларускай грамады з усёй Польшчы было сабрана амаль 27 тыс. злотых (больш за 6 тыс. 400 еўра). 20 тыс. злотых (4 тыс. 750 еўра) выдзеліла прадпрыемства «Гданьскія аўтобусы і трамваі».

эж

Ад мастацкіх выстаў да шэсцяў і класічных канцэртаў. Як беларусы ў Польшчы адзначаюць Дзень Волі

18.03.2026 15:13
Распавядаем пра тое, як беларускія супольнасці ў розных гарадах Польшчы адзначаюць Дзень Волі.