Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымалі трох чалавек, падазраваных у шпіянажы на карысць Расійскай Федэрацыі, паведаміў у сераду, 20 мая, міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Сямоняк. Затрыманыя — палякі ва ўзросце ад 48 да 62 гадоў.
Іх абвінавачваюць у разведвальнай дзейнасці, у прыватнасці, у назіранні за перамяшчэннем і разгортваннем войскаў НАТА на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў вырабе і распаўсюджванні прапагандысцкіх і дэзынфармацыйных матэрыялаў.
У ходзе следства было ўстаноўлена, што падазраваныя па замове грамадзяніна Расіі, асобу якога ўдалося ідэнтыфікаваць, звязанага з Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі, праводзілі разведвальную дзейнасць, у тым ліку вызначалі месцазнаходжанне войскаў НАТА, размешчаных у Польшчы. Удзельнікі групы былі падрыхтаваныя да правядзення дыверсійных і сабатажных заданняў, сярод іншага, прайшлі падрыхтоўку па стральбе і тактыцы баявых дзеянняў, паведаміла Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Нацыянальная пракуратура Польшчы паінфармавала, што мужчынам прад'яўленыя абвінавачванні ў дзейнасці на карысць замежнай разведвальнай службы і перадачы ёй інфармацыі, якая магла нанесці шкоду Рэспубліцы Польшча, а таксама ў вытворчасці і распаўсюджванні прапагандысцкіх і дэзынфармацыйных матэрыялаў, падрыхтоўцы да выканання дыверсійных і сабатажных задач, публічнай падтрымцы вайны Расіі супраць Украіны.
Падазраваным пагражае пакаранне ад васьмі гадоў да пажыццёвага зняволення.
вс