Беларуская Служба

Алесю Бяляцкаму ўручылі ў Гданьску Узнагароду салідарнасці і правоў чалавека

02.06.2026 13:47
Касцюшкоўскі форум прысвечаны супрацоўніцтву Польшчы з беларускай апазіцыяй.
   .
Алесь Бяляцкі з узнагародай.PAP/Adam Warżawa

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі атрымаў Узнагароду салідарнасці і правоў чалавека. Беларускі апазіцыйны актывіст быў узнагароджаны падчас другога Форума імя Касцюшкі ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.

Рэжым у Мінску неаднаразова асуджаў Алеся Бяляцкага да пазбаўлення волі за яго працу па прасоўванні правоў чалавека і дэмакратычных змен у Беларусі.

Атрымліваючы ўзнагароду, Алесь Бяляцкі падкрэсліў, што беларусы павінны працягваць змагацца за сістэмныя змены ў сваёй краіне.

— Для мяне гэта вялікі гонар. Калісьці гэтыя ўзнагароды атрымлівалі заснавальнікі руху “Салідарнасць”. Для нас у Беларусі яны былі сапраўднымі героямі.

Касцюшкоўскі форум прысвечаны супрацоўніцтву Польшчы з беларускай апазіцыяй. Выканаўца абавязкаў дырэктара Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску Магдалена Містат (Magdalena Mistat) адзначыла, што ў гэтым годзе мерапрыемства засяроджваецца на ролі культуры ў наладжванні дыялогу і сувязяў паміж грамадствамі.

— Аднак мы таксама памятаем пра тое, што напрамак дэмакратычнай думкі пра Беларусь — гэта таксама падтрымка дыяспары. Нас цешыць тое, што Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ўспрымаецца як дом для беларусаў, якія знаходзяцца ў Гданьску.

Лех Валенса (Lech Wałęsa) быў узнагароджаны Крыжам добрасуседства. Яго сын прыняў узнагароду ад імя былога прэзідэнта.

IAR/нг