Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Познані забегам ушаноўваюць памяць падзей, якія адбыліся ў горадзе 70 гадоў таму

21.06.2026 09:26
З-за правядзення забегу «Чэрвень ‘56 у Познані» некалькі вуліц будуць перакрытыя да поўдня.
     1956 .
Экспазіцыя ў Музеі Познаньскага чэрвеня 1956 года.Фота: Яна Стэмпневіч/Польскае радыё

Гэта адно з нямногіх спартыўных мерапрыемстваў у Польшчы, маршрут якога праходзіць праз тыя ж месцы, дзе адбываліся гістарычныя падзеі.

Дырэктар забегу Шымон Собчак (Szymon Sobczak) адзначае, што забег ладзіцца для ўшанавання памяці пратэстуючых, а вынік мае другараднае значэнне.

— Важны перш за ўсё спартыўны аспект ушанавання памяці герояў «Чэрвеня ’56 года» у Познані. Так што мы пабяжым, але спакойна, без вар’яцкага спаборніцтва.

Удзельнікі прабягуць праз былы завод Гіпаліта Цэгельскага, ліцейны завод Фольксвагена і фабрыку чыгуначных транспартных сродкаў. Гэта тыя месцы, адкуль дзясяткі гадоў таму выйшлі пратэстуючыя рабочыя, аб чым нагадвае Марцін Голэк (Marcin Gołek), намеснік мэра Познані.

— На маю думку, вельмі патрэбныя такія формы ўшанавання памяці гістарычных падзей. Канешне, адбываюцца таксама іншыя мерапрыемствы, але патрэбны і такі, крыху больш лёгкі фармат. Гэта таксама добрая нагода, каб пашыраць веды аб «Чэрвені ’56», асабліва сярод малодшых пакаленняў.

Бегуны будуць спаборнічаць у забегах на 5 і 10 кіламетраў. У праграме таксама сямейныя і дзіцячыя забегі. Мерапрыемства пачнецца а 10:00.

У канцы чэрвеня 1956 года рабочыя заводаў, вадзіцелі трамваяў, студэнты і іншыя жыхары Познані выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем правоў і годнасці для працоўных. Пратэст быў крывава задушаны, загінулі 58 чалавек.

IAR/нг