Беларуская Служба

Сусветны банк: Штучны інтэлект за 10 гадоў можа павялічыць эканоміку Польшчы на 12%

22.06.2026 17:04
Паводле прагнозаў, пры неспрыяльным сцэнары колькасць працоўных месцаў можа скараціцца больш чым на 340 тысяч.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Brian Penny/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Укараненне штучнага інтэлекту можа стаць адным з галоўных фактараў росту польскай эканомікі ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе. Паводле новага дакладу Сусветнага банка, прадстаўленага ў Варшаве, выкарыстанне AI здольнае павялічыць ВУП Польшчы на 12% да 2035 года.

Эксперты адзначаюць, што найбольшы эфект магчымы пры хуткай адаптацыі новых тэхналогій польскімі кампаніямі. Асабліва выйграць могуць у сферы будаўніцтва, ІТ-сектар і фінансавыя паслугі.

Разам з тым штучны інтэлект можа істотна змяніць рынак працы. Паводле прагнозаў, пры неспрыяльным сцэнары колькасць працоўных месцаў можа скараціцца больш чым на 340 тысяч. Найбольшыя змены чакаюцца ў фінансавым і страхавым сектарах, дзе частку задач возьмуць на сябе алгарытмы.

У Сусветным банку падкрэсліваюць, што канчатковы ўплыў AI будзе залежаць ад здольнасці работнікаў перакваліфікавацца і пераходзіць у новыя сферы эканомікі.

pap/эж