Беларуская Служба

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы: Ратацыя амерыканскіх жаўнераў у Польшчы аднаўляецца

06.07.2026 16:15
Ратацыя чатырох тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчу была прыпыненая ў траўні.
-,      -
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Agnieszka Bielecka

Адмененая раней ратацыя войскаў ЗША ў Польшчу аднаўляецца. Пра гэта ў Быдгашчы заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы. Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) кажа, што гэта «вельмі добры сігнал» для польска-амерыканскіх адносін.

— Я атрымаў інфармацыю ад намесніка пасла ЗША ў Польшчы спадарыні Стэфані Холмс і ад ваеннага аташэ ЗША ў Польшчы аб тым, што ратацыя, якая была прыпынена некалькі тыдняў таму, аднаўляецца і будзе працягвацца, і што ратацыя амерыканскіх войскаў у Польшчы будзе завершана ў бліжэйшыя тыдні, — заявіў кіраўнік Мінабароны.

Ратацыя чатырох тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчу была прыпыненая ў траўні. Аб адмене разгортвання войскаў з ЗША першапачаткова паведамілі амерыканскія СМІ, але пазней рашэнне пацвердзіў таксама Пентагон.

Адносна гэтай сітуацыі вяліся перамовы паміж міністэрствамі абароны, прэзідэнтамі і ваеннымі прадстаўнікамі абедзвюх краін.

Паралельна працягваюцца таксама перамовы аб стварэнні пастаяннай базы амерыканскіх войскаў у Польшчы. У канцы чэрвеня Пентагон станоўча адказаў на ліст міністра нацыянальнай абароны Польшчы па гэтым пытанні. З таго часу пытанне абмяркоўваецца.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы рассакрэціць інфармацыю аб ваеннай тэхніцы, перададзенай Украіне

06.07.2026 10:45
Гэта адказ польскіх уладаў на абвінавачванні з боку палітыкаў апазіцыі.