Беларуская Служба

У Польшчы будуць вырабляць амерыканскія ракеты Barracuda

07.07.2026 11:02
Прэмʼер-міністр і міністр нацыянальнай абароны едуць у Быдгашч, на падпісанне кантракту.
-,      -
Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Paweł Supernak

Ракеты Barracuda будуць збірацца ў Быдгашчы. Падпісанне кантракту паміж польскай фірмай PGZ і амерыканскай кампаніяй Anduril Industries адбылося 6-га ліпеня на Ваенна-авіяцыйным заводзе № 2. На падпісанні прысутнічалі прэмʼер-міністр Дональд Туск і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Каміш.

Урадавы інфармацыйны цэнтр паведаміў, што кантракт прадугледжвае першапачаткова зборку крылатых ракет далёкага радыусу дзеяння Barracuda, а затым пачатак іх вытворчасці.

Гэта чарговы крок у павышэнні абароннага патэнцыялу Польшчы як ключавой краіны на ўсходнім флангу НАТА, а таксама значны крок для польскай абароннай прамысловасці ў рамках абароны НАТА.

Barracuda-M — гэта крылатая ракета з турбарэактыўным рухавіком. Яе можна запускаць з наземных платформаў, самалётаў і верталётаў. Яе вытворчасць таннейшая за аналагічныя ракеты, якія знаходзяцца на ўзбраенні ЗША і іншых краін саюзнікаў. Ракета «Баракуда-500» мае далёкасць палёту амаль 1000 кіламетраў і нясе 45 кілаграмаў баявой нагрузкі.

ПР/юл