Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве ўзнікне новая сядзіба Цэнтра Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Польшчы

13.07.2026 14:00
Адной з яе мэтаў будзе стварэнне першага польскага касмічнага карабля.
Прэм'ер Дональд ТускPAP/Leszek Szymański

Новая сядзіба Цэнтра Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Польшчы будзе пабудавана ў Варшаве, пра гэта паведаміў прэм'ер Дональд Туск(Donald Tusk) падчас прэс-канферэнцыі, у якой прынялі ўдзел генеральны дырэктар Еўрапейскага касмічнага агенцтва Ёзэф Ашбахер(Josef Aschbacher) і міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманскі(Andrzej Domański).

Кіраўнік польскага ўраду таксама падкрэсліў, што стварэнне новага цэнтра, між іншым, гарантуе бяспеку спадарожнікаў Польшчы.

— Тут у Польшчы згаданы касмічны цэнтр будзе, між іншым, адказваць за даследаванні і дзеянні ў сферы dual-use, сферы бяспекі і кіравання крызісамі. Сёння для гэтага неабходныя тэхналогіі, звязаныя непасрэдна з даследаваннем космасу,  сказаў прэм’ер.

Дональд Туск заявіў, што адной з мэтаў новага цэнтра Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Варшаве будзе стварэнне першага польскага касмічнага карабля.

IAR/аз