Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзіцячая каляска на рэйках паралізавала працу метро ў Варшаве

20.07.2026 11:45
На месцы працуюць пажарныя. Быў арганізаваны альтэрнатыўны транспарт.
  .
Метро ў Варшаве.Photo:3005398 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пустая дзіцячая каляска, якая ўпала на рэйкі, паралізавала працу лініі М1 варшаўскага метро. Інцыдэнт адбыўся на станцыі «Ваўжышэў» (Wawrzyszew), паведаміла прэс-сакратар Варшаўскага метрапалітэна Анна Бартань.

На месцы працуюць пажарныя. Цягнікі ходзяць па ўчастку «Кабаты – Сладовец» (Kabaty-Słodowiec).

Пустая дзіцячая каляска ўпала з платформы на рэйкі. Адразу пасля гэтага на яе наехаў цягнік метро, які прыбыў на станцыю.

Прадпрыемства гарадскога транспарту абвясціла аб арганізацыі альтэрнатыўнага транспарту на лініі па ўчастку «Млаціны – Сладовец» (Młociny-Słodowiec).

PAP/аз