Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Блогер-пранкер «Crawly», які прыкідваўся зялёным гномам, не зможа вярнуцца ў Польшчу

10.08.2026 17:58
«Crawly» стаў вядомы дзякуючы відэа ў сацыяльных сетках. 
    .
Пранкер быў выдалены з Польшчы.Фота з сацсетак

Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы адхіліў касацыйную скаргу іншаземца Уладзіслава О., вядомага ў інтэрнэце як «Crawly». Такім чынам, забарона на яго ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на 10 гадоў застаецца ў сіле.

«Crawly» стаў вядомы дзякуючы відэа ў сацыяльных сетках. У зялёным касцюме гнома ён перасоўваўся па гандлёвых цэнтрах Варшавы, правакаваў выпадковых людзей і ствараў сітуацыі, якія парушалі грамадскі парадак. Інцыдэнты запісваў і публікаваў у сеціве дзеля папулярнасці.

У лістападзе 2024 года кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі звярнуўся да міністра ўнутраных спраў з хадайніцтвам аб выдварэнні Уладзіслава О. Падставай стала меркаванне, што ён можа весці шпіёнскую дзейнасць у Польшчы.

Як паведамляе Агенцтва ўнутранай бяспекі, суд, азнаёміўшыся таксама з сакрэтнымі матэрыяламі справы, не знайшоў падстаў ставіць пад сумнеў высновы спецслужбаў. Раней скаргу Уладзіслава О. адхіліў і Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве.

IAR/нг