Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апытанне: «Грамадзянская кааліцыя» мае 33% падтрымкі, ПіС — 22%

04.09.2026 09:42
У апытанні, апублікаваным у пятніцу, рэспандэнтаў спыталі, за якую партыю яны б прагаласавалі на выбарах у Сейм, калі б яны адбыліся ў бліжэйшую нядзелю.
 .
Сейм Польшчы. Ілюстрацыйнае фотаPAP/Leszek Szymański

Калі б выбары ў Сейм адбыліся ў бліжэйшую, кіроўная «Грамадзянская кааліцыя» атрымала б найбольшую падтрымку — 33,34%, за ёй ідуць «Права і справядлівасць» з 22,23% і Канфедэрацыя «Свабода і Незалежнасць» з 13,54%, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага даследчым інстытутам Pollster на замову газеты «Super Express».

У Сейм таксама ўвайшлі б — «Новыя левыя» (8,23%), «Канфедэрацыя Польскай кароны» (8,02%) і «Развіццё плюс» (5,14%).

4,06% рэспандэнтаў прагаласавалі б за партыю «Разам», 3,31% за Польскую сялянскую партыю (ПСЛ), 1,66% за «Польшча 2050» і 0,33% за «Centris Union».

«Калі мы паглядзім на шырокі правы бок (ПіС, абедзве Канфедэрацыі і «Развіццё Плюс»), іх сукупны вынік складае 48,93%, што забяспечвае перамогу і фармаванне ўраду. Тым часам сукупны вынік «Грамадзянскай кааліцыі» і Левых складае толькі 41,57%. Толькі калі б да гэтага выніку дадаць галасы «Разам», ПСЛ і «Польшча 2050», усе левацэнтрысцкія партыі сталі б рэальнай процівагай кансерватыўнаму блоку, атрымаўшы 50,93%», — адзначае SE.

Апытанне было праведзена 1 і 2 верасня на выбарцы з 1008 дарослых палякаў.

PAP/юл