Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радаслаў Сікорскі папярэджвае пра вялікую правакацыю з боку Расіі

25.09.2026 10:11
Міністр замежных спраў Польшчы таксама заявіў, што Расія была б «звар’яцелай», калі б пайшла на поўнамаштабнае ўварванне.
-
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/Wiktor Dąbkowski

Расія можа рыхтаваць у гэтым годзе «нешта вялікае», заявіў віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас выступу ў Вашынгтоне.

— Да нас з многіх крыніц паступае разведінфармацыя, што Расія рыхтуе сёлета нешта вялікае. Мы таксама лічым, што Пуціну патрэбная падстава для мабілізацыі. Таму яны могуць правесці атаку пад чужым сцягам, каб сказаць сваім грамадзянам: на нас напалі, а значыць, мы павінны мабілізавацца, — сказаў Сікорскі.

Дыпламат адзначыў, што цяперашняя стратэгія Расіі, верагодна, накіраваная на адсячэнне Украіны ад заходніх паставак. Паводле яго, менавіта гэтым могуць тлумачыцца расійскія атакі паблізу польскай мяжы.

Радаслаў Сікорскі таксама заявіў, што Расія была б «звар’яцелай», калі б пайшла на поўнамаштабнае ўварванне, таму Варшаве варта чакаць гібрыдных дзеянняў.

iar/эж

Міністр замежных спраў Польшчы: Неабходныя санкцыі супраць расійскіх энергетычных кампаній

13.07.2026 13:05
Паводле Радаслава Сікорскага, гэта павінна стаць часткай наступнага, 22-га пакета санкцый супраць Расіі.

З санкцыйнага спісу ЕС выключылі двух уплывовых расійскіх алігархаў

22.09.2026 19:01
Гэтага дамагліся Славакія, Францыя і Люксембург.

Польшча рыхтуецца да экстранных сітуацый. Выходзіць брашура пра паводзіны падчас паветранай трывогі 

25.09.2026 09:08
Брашура тлумачыць, як падрыхтавацца да магчымай атакі і дзе хавацца ў выпадку небяспекі.