Сям'я Міхала O. звярнулася ў пракуратуру з просьбай выдаць цела нападніка. Сваякі хочуць арганізаваць пахаванне мужчыны, які забіў шэсць чалавек на плошчы Rynek Głowny ў цэнтры Кракава, а перад гэтым забіў сваіх бацькоў і сястру.
Пракуратура працягвае дадатковыя следчыя дзеянні з удзелам экспертаў. Рашэнне аб перадачы цела сям'і Міхала О. пакуль не прынятае, паведаміў пракурор Эрык Стаселяк, кіраўнік малапольскага аддзела Дзяржаўнай пракуратуры Польшчы.
— Неабходна правесці дадатковыя даследаванні, якія зоймуць каля некалькіх дзён. Пасля іх завяршэння, калі гэтая асоба пацвердзіць сваё жаданне арганізаваць пахаванне, цела будзе ёй выдадзена. Калі яна адмовіцца і не знойдзецца іншых членаў сям'і, то гэты абавязак будзе ўскладзены на гміну.
Раней улады Кракава заявілі, што ў выпадку, калі сваякі не звернуцца па цела, яны хацелі б перадаць яго для навуковых даследаванняў у Медыцынскі калегіум Ягелонскага ўніверсітэта.
Пасля таго як гэтая заява прагучала публічна, у пракуратуру звярнулася шмат людзей, у тым ліку святароў, якія выказалі гатоўнасць арганізаваць пахаванне нападніка.
Аднак паводле польскага заканадаўства пракуратура можа перадаць цела толькі сваякам памерлага. Калі яны адмовяцца ад пахавання, гэты абавязак пераходзіць да гміны, на тэрыторыі якой наступіла смерць.
IAR/яс