Беларуская Служба

Выконваючым абавязкі кіраўніка МАГАТЭ стаў палітык з Румыніі

26.07.2019 14:59
Дыпламат Карнэль Фэруцэ - супрацоўнік місіі пры МАГАТЭ з 2000 года, ён быў бліжэйшым памочнікам кіраўніка арганізацыі Юкіі Амана, які памёр на пачатку тыдня. 
Сцяг МАГАТЭ/www.iaea.org/

Былы пастаянны прадстаўнік Румыніі пры Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Карнэль Фэруцэ абраны часова выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара гэтай міжнароднай арганізацыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МАГАТЭ ў чацвер, 25 ліпеня.

Дыпламат Карнэль Фэруцэ - супрацоўнік місіі пры МАГАТЭ з 2000 года. Ён быў бліжэйшым памочнікам кіраўніка арганізацыі Юкіі Амана, які памёр на пачатку тыдня. Амана узначальваў МАГАТЭ з 2009 года. Супернікам Фэруцэ на выбарах часовага кіраўніка МАГАТЭ быў сталы прадстаўнік Аргенціны пры арганізацыі Рафаэль Гросі.

Чакаецца, што працэдура выбараў новага гендырэктара зойме не менш за паўгода. МАГАТЭ з'яўляецца незалежнай міжурадавай арганізацыяй у сістэме ААН. Адна з яе галоўных мэтаў - забеспячэнне нераспаўсюджванне ядзернай зброі.

паводле dw.com/эж