На захадзе Афганістана ў выніку выбуху каля дарогі загінула не менш за 28 пасажыраў грамадзянскага аўтобуса, паведамляе Радыё Свабода. Інцыдэнт адбыўся раніцай 31 ліпеня ў правінцыі Фарах. Па словах прадстаўніка правінцыі, 10 чалавек атрымалі раненні. Мясцовыя ўлады папярэджваюць, што колькасць загінулых можа павялічыцца. Адзначаецца, што сярод ахвяр - жанчыны і дзеці.
Ні адна група яшчэ не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт. Байцы талібаў актыўна працуюць у гэтым раёне. Яны выкарыстоўваюць прыдарожныя бомбы для нападу на дзяржаўных чыноўнікаў і сілавікоў.
Паводле Місіі дапамогі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Афганістане (UNAMA), за першыя шэсць месяцаў гэтага года было забіта больш за 1300 афганцаў і яшчэ 2466 паранена. Па дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, большасць афганцаў былі забітыя ў непасрэдных сутычках, далей ідуць ахвяры самаробных бомбаў і авіяўдараў. 52% - гэта ахвяры талібаў і іншых ісламісцкіх груповак.
ав