Беларуская Служба

Палякі Амерыкі і Нямеччыны ўшаноўваюць варшаўскіх паўстанцаў

01.08.2019 10:57
Ва ўсіх польскіх касцёлах у Нью-Ёрку ў 17.00 (гадзіна «W») пачнуць біць званы. 
.
. PAP/Wojciech Olkuśnik

Пра паўстанцаў польскай сталіцы памятаюць і палякі замежжа. Ва ўсіх польскіх касцёлах у Нью-Ёрку ў 17.00 (гадзіна «W») пачнуць біць званы. У касцёле святога Станіслава пройдзе традыцыйная святая Імша. Ужо 50 гадоў удзел у ёй прымаюць усе польскія арганізацыі. У Інстытуце Пілсудскага арганізавалі паказ фільмаў пра паўстанне і сустрэчу з гісторыкамі.

Памятныя ўрачыстасці пройдуць таксама ў Чыкага. У Польскім музеі ў Амерыцы пройдзе экскурсія па выставе, прысвечанай паўстанцам. У музеі ёсць памятныя рэчы і дакументы, перададзеныя ветэранамі і іх сем’ямі, якія пасля вайны апынуліся ў ЗША.

Пра варшаўскіх паўстанцаў памятае таксама польская дыяспара Нямеччыны. На могілках «Neuer Friedhof» у Гамбурзе каля помніка-магілы паўстанцам жаўнеры Арміі Краёвай правядуць малітоўную сустрэчу. Памяць паўстанцаў будзе ўшанаваная і на Франкфурце-на-Майне. У сваю чаргу ў Берліне адчынілася тэматычная выстава.

ав