Беларуская Служба

Спікер польскага Сенату працягвае візіт у Касцюхніўцы ва Украіне (ФОТА)

17.08.2019 11:02
Сёння прадстаўнікі польскага парламента прымаюць удзел ва ўрачыстасцях на могілках у Польскім ляску.
    .
Спікер польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі.PAP/Radek Pietruszka

Спікер польскага Сенату (вышэйшай палаты польскага парламенту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) працягвае свой двухдзённы візіт у Касцюхніўцы ў Валынскай вобласці Украіны.

Ля Касцюхніўкі ў 1916 годзе Польскія легіёны пад камандаваннем Юзафа Пілсудскага змагаліся ў бітве з царскай арміяй.


Станіслаў Карчэўскі.  PAP/Radek Pietruszka Станіслаў Карчэўскі. PAP/Radek Pietruszka

Учора польская дэлегацыя наведала месцы, звязаныя з гэтай бітвай: Польскае ўзвышша, Рэдуту Пілсудскага і Польскі лясок.

Менавіта ў Польскім ляску сенатары сустрэліся з польскімі гарцэрамі, якія клапоцяцца пра магілы легіянераў.

Мы знаходзімся тут з мэтай клапоціцца пра памяць жаўнераў, якія загінулі змагаючыся за нашую Айчыну”.


Сенатары сустрэліся з польскімі гарцэрамі, якія клапоцяцца пра магілы легіянераў. PAP/Radek Pietruszka Сенатары сустрэліся з польскімі гарцэрамі, якія клапоцяцца пра магілы легіянераў. PAP/Radek Pietruszka

Як падкрэсліў спікер Станіслаў Карчэўскі, гісторыя пра польскіх легіянераў аднаўляецца ў памяці з дапамогай польскіх гарцэраў.

Ужо больш за 20 гадоў польскія гарцэры прыязджаюць туды і клапоцяцца пра гістарычныя месцы, пра нашую гістарычную спадчыну”.


Сёння прадстаўнікі польскага парламента наведаюць Ваўчыцк. PAP/Radek Pietruszka Сёння прадстаўнікі польскага парламента наведаюць Ваўчыцк. PAP/Radek Pietruszka

Сёння прадстаўнікі польскага парламента наведаюць Ваўчыцк, Кукле, Яблонку і Маневічы і прымуць удзел у цырымоніях, прысвечаных памяці легіянераў у Польскім ляску.

Хоць у бітве ля Касцюхніўкі перамагло царскае войска, а шмат палякаў загінула, то супраціў легіянераў спыніў расейскае наступленне.

аз