Беларуская Служба

У сталіцы Афганістана тэрарыст забіў 63 асобы на вяселлі

18.08.2019 14:52
 Тэрарыст узарваў бомбу ў мужчынскай частцы залі.
 Wybuch w składzie amunicji
Ілюстрацыйны здымак Wybuch w składzie amunicji twitter.com/Glavcom_LIFE

Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасць за тэракт падчас вяселля ў сталіцы Афганістана Кабуле. Тэрарыст-смяротнік узарваў сябе ў залі, дзе прабывалі госці вяселля. Загінулі як мінімум 63 асобы, а 182 атрымалі раненні.
Тэрарыст узарваў бомбу ў мужчынскай частцы залі. У Афганістане на вяселлі мужчыны бавяцца асобна ад жанчын і дзяцей. У вясельных урачыстасцях магло ўдзельнічаць нават 1200 чалавек.

Прэзідэнт краіны Ашраф Гані асудзіў гэтую, па ягоных словах, бесчалавечную атаку, і дадаў, што выказвае спачуванне сем’ям загінулых і моліцца за хуткае выздараўленне параненых.

Вяселле ў Кабуле зладзілі прадстаўнікі шыіцкай рэлігійнай меншасці. Прадстаўнікі так званай Ісламскай дзяржавы, якія прадстаўляюць суніцкую, радыкальную частку ісламу, шмат разоў ладзілі нападзенні на шыіцкую меншасць у Афганістане і Пакістане.

ІАР ПР/нг