Беларуская Служба

Былы польскі прэм’ер стаў старшынём Еўрапейскай народнай партыі

21.11.2019 12:03
Дональд Туск змяніў французскага палітыка Жозефа Доля, які ачольваў Еўрапейскую народную партыю з 2013 года.
Дональд Туск PAP/EPA/ANTONIO BAT

Дональд Туск стаў старшынём Еўрапейскай народнай партыі. Выбары адбыліся падчас з'езду арганізацыі ў Заграбе. Былы польскі прэм’ер, дзейны старшыня Еўрапейскай рады быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Ён змяніў французскага палітыка Жозефа Доля, які ачольваў Еўрапейскую народную партыю з 2013 года.

Еўрапейская народная партыя аб’ядноўвае праеўрапейскія, хадэцкія, народныя, кансерватыўна-ліберальныя і дэмакратычныя партыі дзяржаў Еўрапейскага Саюза. Ейнымі членэмі з’яўляецца больш за 80 палітычных арганізацый, у тым ліку з Польшчы „Грамадзянская платформа” і Польская сялянская партыя.

аз