Беларуская Служба

Расія патрабуе ад Беларусі ўвядзення адзінай валюты

24.12.2019 11:06
Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая дадатковая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на агенцтва ТАСС. 

«Праца праведзена, [дарожныя] карты ўзгодненыя і ў прынцыпе, калі сурʼёзна глядзець на інтэграцыю, мы можам перайсці да яе фарсіраванага прасоўвання, а менавіта выканаць тое, што ў гэтых картах значыцца – з першай па трыццатую, прыняць уніфікаванае заканадаўства, каб гэта былі сапраўдныя законы», – сказаў журналістам старшыня ўрада РФ. 

Паводле яго слоў, не ўзгоднена 31-я дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, якая ўключае стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра. «Цяпер дарога для гэтага адкрыта, дакументы ўзгоднены», – сказаў Мядзведзеў. 

«Усе формы дадатковай падтрымкі, акрамя таго, што ў нас і так прасунутыя адносіны, практычна за 8 млрд Беларусь мае расійскіх крэдытаў, – дадатковыя формы крэдытавання магчымыя толькі ў выпадку, калі дарожныя карты будуць выкананы і ўвасобяцца ў законы», – падкрэсліў кіраўнік кабінета міністраў РФ. 

На яго думку, у гэтым выпадку можна будзе гаварыць аб кампенсацыі падатковага манеўру для Беларусі і пра іншыя пытанні.

вс