Украіна чакае «канкрэтных рашэнняў для дасягнення трывалага міру». Упэўненасць у гэтым выказаў у сераду, 25 снежня, Папа Рымскі Францішак, выступаючы з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi ( «Гораду і свету») з нагоды каталіцкага Раства з цэнтральнага балкона Сабора святога Пятра ў Ватыкане. Паводле ацэнак паліцыі, на плошчы перад базілікай пантыфіка слухалі каля 55 тысяч чалавек.
Пантыфік згадаў пра канфлікты і беспарадкі на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Акрамя таго, ён нагадаў пра ахвяраў рэлігійнага пераследу, стыхійных бедстваў, эпідэмій і тэрарыстычных груп. Па словах 83-гадовага Францішка, «ёсць цемра ў эканамічных, геапалітычных і экалагічных канфліктах, але святло Хрыста больш магутнае».
У сёлетнім пасланні гаворка ішла аб сацыяльнай напружанасці ў Іраку, гуманітарным крызісе ў Емене, палітычных патрасенняў у Венесуэле і бесперапынных канфліктах на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Асобна Папа Рымскі закрануў лёс мігрантаў, якія вымушаныя пакідаць родныя мясціны ў «надзеі на бяспечнае жыццё». «Менавіта несправядлівасць прымушае іх пакутаваць ад невыноснага прыніжэння... і катаванняў у бесчалавечных лагерах утрымання», – дадаў ён.
Асаблівая пасланне Францішак 25 снежня накіраваў палітычным лідарам Паўднёвага Судану, заклікаўшы іх да «прымірэння і братэрства». Подпісы пад дакументам паставілі таксама арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі Джасцін Уэлбі і былы старшыня Генеральнай асамблеі Царквы Шатландыі Джон Чалмерс.
Прамую трансляцыю звароту пантыфіка вялі з Ватыкана звыш 90 тэлекампаній з 60 краінаў свету.
паводле dw.com/эж