Беларуская Служба

У катастрофе самалёту ў Казахстане, недалёка ад горада Алматы, загінулі 14 чалавек

27.12.2019 11:12
На борце самалёту былі 95 пасажыраў і пяць чальцоў экіпажу.
Катастрофа самалёта ў Казахстане PAP/EPA/VLADIMIR ZAIKIN

Дзяржаўныя крыніцы інфармуюць, што 36 чалавек, у тым ліку васьмёра дзяцей, трапілі ў шпіталь. Стан многіх з іх цяжкі.

Рэактыўны самалёт тыпу Fokker 100 належаў казахскім лініям Bek Air. Ён разбіўся неўзабаве пасля старту. Самалёт ляцеў у сталіцу Казахстана. Машына ўрэзалася ў будынак, які стаяў каля ўзлётнай паласы. На здымках і відэа, якія паявіліся ў інтэрнэце, бачна, што самалёт разваліўся на кавалкі. На шчасце, не загарэўся бак з палівам.

Прычыны катастрофы пакуль не называюцца. Вядома, што ў ваколіцы аэрапорту быў густы туман.

ав