Так вынікае з турыстычнага рапарту Львова за 2019 год, апублікаваны Дэпартаментам турызму Львоўскай гарадской рады.
Горад наведалі каля 2,5 млн чалавек. Гэта на 16,5% больш, чым у мінулым годзе. Каля 35% турыстаў складаюць украінцы з іншых рэгіёнаў Украіны. У сваю чаргу каля 19% турыстаў у Львове – гэта палякі. Менш чым 7% –беларусы, туркі, немцы, літоўцы і амерыканцы.
Турысты з Аполя расказалі, чаму яны прыехалі ў Львоў, і што ім у гэтым горадзе спадабалася найбольш:
- Мне вельмі спадабаліся могілкі Львоўскіх Арлянят. Надмагільныя пліты на іх робяць вялікае ўражанне. Ну і, канешне, Львоўская опера – нешта неверагоднае.
- Гэта сталіца турыстаў, сталіца кавы, шакаладу. Тут сталіца ўсяго! Сюды варта прыехаць нават на тры дні. Гэта цуд.
Больш за палову сёлетніх турыстаў наведала Львоў упершыню. У 2019 годзе адзін турыст выдаў у сярэднім 94 еўра ў дзень, то бок на 20 еўра больш, чым у мінулым годзе. Дзякуючы турыстам у бюджэт гораду паступіла больш за 196 тысяч грыўняў (больш за 76 тысяч еўра).
ав