Гэтак званая Ісламская дзяржава паінфармавала, што ў паўночнай частцы Нігерыі яе баевікі забілі 11 хрысціянаў. Экзекуцыя адбылася ў дзень Божага нараджэння.
ІД апублікавала відэа, на якім забіваюць 11 мужчын. Матэрыял запісаны на нявызначанай тэрыторыі. На ім бачныя тэрарысты ў бэжавых мундзірах і чорных масках, якія стаяць за радам мужчын, у якіх завязаныя вочы. Аднаго палоннага забіваюць, чарговыя дзевяць – абезгалоўленыя.
Забойства прадстаўленае як адказ на забойства лідара ІД Абу Бакра аль-Багдадзі і прэс-сакратара Абу́ аль-Ха́сана аль-Муха́джіра. Яны былі забітыя ў кастрычніцкіх вайсковых аперацыях ЗША ў Сірыі.
ав