Беларуская Служба

2019 год быў другім годам гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША

30.12.2019 13:47
У палове снежня абедзве дзяржавы абвясцілі аднак прагрэс у справе гэтак званага першага этапу пагаднення.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што падпісанне дакументу павінна адбыцца ў бліжэйшым часе.

Змест уступнага пагаднення яшчэ невядомы. Пакуль бакі стрымаліся ад узаемных дадатковых мытаў, якія павінны былі быць уведзеныя ў сярэдзіне снежня. Кітай абавязаўся закупіць большую колькасць амерыканскіх аграхарчовых прадуктаў.

Лідары абедзвюх краін размаўлялі на тэму ўмоваў пагаднення пад канец чэрвеня. У жніўні ЗША афіцыйна абвінавацілі Кітай у маніпуляванні курсам сваёй валюты. У сваю чаргу ў кастрычніку ЗША змясцілі 8 кітайскіх суб’ектаў, звязаных з вытворчасцю камунікацыйнай тэхнікі, у чорны спіс.

Абедзве краіны на працягу двух гадоў уводзілі дадатковыя ўзаемныя мыты на імпартаваныя тавары. Нядаўна апублікаваны рапарт ААН сцвярджае, што гандлёвая вайна пашкодзіла эканомікам абедзвюх краін.

ав