Абвінавачанні Уладзіміра Пуціна ў бок Польшчы і адказ уладаў у Варшаве заўважаюць у многіх заходніх краінах. У СМІ ў Германіі, Ізраілі, ЗША, Вялікабрытаніі ці Швецыі дыпламатычная спрэчка ўпісваецца ў больш шырокі кантэкст. Падкрэсліваецца, што прэзідэнт Расіі ў снежні некалькі разоў атакаваў Захад, спрабуючы даказаць, што гэта хаўрус еўрапейскіх краін з Гітлерам, а не Пакт Рыбентропа-Молатава давялі да Другой сусьветнай вайны.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі адказаў на паклёпніцкія словы Уладзіміра Пуціна ў адрас Польшчы. У адмысловай заяве кіраўнік польскага ўраду напісаў: “Прэзідэнт Пуцін шматразова хлусіў на тэму Польшчы. Ён заўсёды рабіў гэта цалкам свядома”.
Словы Пуціна пракаментавала таксама амбасадар ЗША ў Польшчы. У Твітэры Джорджэт Масбахер напісала: «Дарагі прэзідэнт Пуцін, гэта Гітлер і Сталін дамовіліся, каб распачаць Другую сусьветную вайну. Гэта факт. Польшча была ахвярай гэтага жахлівага канфлікту».
ав