У выніку перагавораў паміж Украінай, Расіяй і Еўрапейскім саюзам бакі падпісалі кантракт па транзіце газу ў Еўропу. Аб гэтым са спасылкай на прэм'ер-міністра Украіны Аляксея Ганчарука, паведамляе БелТА са спасылкай на УКРІНФАРМ.
“Газпрам” і “Нафтагаз” падпісалі пагадненне на арганізацыю транспарціроўкі газу праз тэрыторыю Украіны пасля 31 снежня 2019 года. Кантракт падпісаны на 5 гадоў з магчымасцю яго пралангацыі яшчэ на 10 гадоў на аналагічных умовах, мінімальныя гарантаваныя аб'ёмы прапампоўкі - 65 млрд куб.м газу ў першы год і па 40 млрд куб.м на наступныя 4 гады. “Пры гэтым фактычныя аб'ёмы могуць быць вышэйшыя”, - гаворыцца ў паведамленні кіраўніка ўкраінскага ўрада.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў ужо заключэнне здзелкі. Паводле яго слоў, Украіна атрымае не менш як $7 млрд за 5 гадоў дзеяння пагаднення.
Раней “Укртранснафта” і “Транснафта” заключылі 10-гадовае пагадненне аб прадастаўленні паслуг па транзіце нафты па тэрыторыі Украіны. Яно будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года да 1 студзеня 2030 года.
аз