Беларуская Служба

Сенат ЗША апраўдаў Дональда Трампа

06.02.2020 08:52
Прэзідэнт быў прызнаны невінаватым па абвінавачваннях у злоўжыванні паўнамоцтвамі і перашкодзе працы Кангрэсу. 
.
Д. Трамп PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Апраўданне прэзідэнта Дональда Трампа па выніках працэдуры імпічменту стала пераломным момантам у яго прэзідэнцтве, улічваючы, што яно адбылося за дзевяць месяцаў да новых прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатаў.

Прэзідэнт быў прызнаны невінаватым па абвінавачваннях у злоўжыванні паўнамоцтвамі і перашкодзе працы Кангрэсу. У першым выпадку гэты вердыкт падтрымалі 52 сенатары са 100, у другім-53.

Апраўданне Дональда Трампа, верагодна, акажа велізарны доўгатэрміновы ўплыў на палітыку і баланс сіл у Вашынгтоне, паколькі прэзідэнт умацаваў сваю пазіцыю, уступаючы ў перадвыбарчы перыяд.

Трамп стаў трэцім прэзідэнтам за 244-гадовую гісторыю ЗША, якому быў абвешчаны імпічмент, але які быў апраўданы Сенатам і захаваў сваю пасаду. Першым такім прэзідэнтам стаў Эндру Джонсан у сярэдзіне 19-га стагоддзя, а другім – Біл Клінтан, напрыканцы мінулага стагоддзя.

Аднак Аднак Трамп стаў першым прэзідэнтам, які быў апраўданы, і цяпер прэтэндуе на перавыбранне.

паводле voanews.com/эж