Беларуская Служба

Каронавірус дабраўся да Афрыкі

15.02.2020 11:57
Небяспечная інфекцыя была выяўленая ў замежніка, які прыбыў у Афрыку. 
          -
Жанчына дэзінфікуе салон самалёта эфіопскіх авіялініяй у міжнародным аэрапорце ў Адыс-АбэбеEPA/STR

Першы выпадак заражэння каронавірусам COVID-19 у пятніцу, 14 лютага, быў зафіксаваны ў Афрыцы. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Егіпта, небяспечная інфекцыя была выяўленая ў замежніка, які прыбыў у краіну. Яго грамадзянства, аднак, не ўдакладняецца.

Пра дыягназ пацыента ўлады Егіпта паведамілі ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). Сам заражаны быў змешчаны пад каранцін. Яго стан, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Егіпта, стабільны. Улічваючы цесныя гандлёвыя сувязі афрыканскіх краін з Кітаем, з аднаго боку, а таксама нярэдка перагружаныя сістэмы аховы здароўя афрыканскіх дзяржаў, з другога боку, узнікаюць сумневы ў іх здольнасці справіцца з успышкай захворвання, выкліканага коронавірусам, піша інфармацыйнай агенцтва AFP.

Агульная колькасць заражэнняў каронавірусам у свеце, па дадзеных на суботу, 15 лютага, складае больш за 67 000 чалавек. Пераважная частка заражэнняў (66 492 выпадку) пры гэтым зафіксавана ў Кітаі. Акрамя таго, каронавірус COVID-19 быў выяўлены ў прыкладна 600 пацыентаў у 26 іншых дзяржавах, у тым ліку Расіі, Нямеччыне, Францыі і Бельгіі.
У КНР, выкліканае каронавірусам лёгачнае, захворванне прывяло да смяротнага зыходу ў 1523 чалавек. Яшчэ двое пацыентаў памерлі з прычыны заражэння каронавірусам за межамі Кітая, а менавіта ў Японіі і на Філіпінах.

паводле dw/эж

Каронавірус - больш смяротны, чым SARS

10.02.2020 13:23
У Кітаі – больш за 37 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 811 чалавек. 

У Кітаі зафіксаваны рэзкі скачок заражэнняў каронавірусам

13.02.2020 08:52
У чацвер, 13 лютага, колькасць хворых павялічылася ў дзесяць разоў у параўнанні з дадзенымі за папярэдні дзень. 

Ад каронавіруса ўваччу дваіцца

13.02.2020 16:33
Напалоханыя новай хваробай людзі гатовыя верыць любым паведамленням ды чуткам.