Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч накіраваўся з візітам у Паўночную Македонію, Албанію і Харватыю. Учора Еўрапейская камісія падтрымала рэкамендацыі пачаць перамовы з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй аб далучэнні да ЕЗ.
Польскі міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч сустрэнецца там з прэзідэнтамі, прэм’ерамі і міністрамі замежных спраў гэтых краін. У Скап’е ва Універсітэце святых Кірыла і Мяфодзія ён прыме ўдзел у дэбаце на тэму пашырэння Еўразвязу.
Еўрапейская камісія рэкамендавала адкрыць працэс перамоваў з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй два гады таму. Адначасова яна звярнула ўвагу на тое, дзе неабходна праводзіць далейшыя рэформы. Нягледзячы на тое, што гэтыя дзве краіны выконвалі рэкамендацыі, восенню мінулага году чалецкія краіны адклалі рашэнне ў справе пачатку перамоваў. Прычынай была адсутнасць згоды з боку Францыі, якую падтрымала Галандыя.
У панядзелак Еўракамісія запрапанавала памяняць метадалогію ацэнкі гатоўнасці дзяржаваў, якія хочуць далучыцца да супольнасці. Не выключана, што краіны ЕЗ зоймуцца справай адкрыцця перамоваў з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй чарговы раз яшчэ ў сакавіку. Польшча выступае за хуткі пачатак перамоваў.
ав