У Маскве прэзідэнты абедзвюх краін Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркоўвалі дадзеную тэму.
У апошнія дні ў Сірыі расейскія войскі актыўна бамбавалі турэцкія пазіцыі, а Турцыя абстраляла сірыйскія ўрадавыя войскі, якіх падтрымлівае Расія.
На думку некаторых экспертаў, сітуацыя была настолькі напружанай, што магло адбыцца прамое супрацьстаянне паміж Расіяй, Турцыяй і НАТА. Больш падрабязна з Расіі перадае карэспандэнт Польскага Радыё Мацей Ястжэмбскі.
- Пасля шасцігадзінных перамоваў лідары Турцыі ды Расіі прынялі паразуменне пра спыненне агню. У дакуменце толькі тры пункты. Масква ды Анкара абвесцілі пра поўнае спыненне баявых дзеянняў на лініі фронту. У раёне баёў будзе створаны шасці кіламетровы пас бяспекі. З 15 сакавіка жаўнеры абедзвюх краін пачнуць сумеснае патруляванне зоны ахопленай пагадненнем. Цягам апошніх месяцаў у правінцыі Ідліб не спынялі баі, у якіх гінула цывільнае насельніцтва. Праваабаронцы абвінавацілі Маскву і Дамаск у мэтавым бамбардаванні цывільных цэляў. Расійскае міністэрства абароны абвяргае гэтыя абвінавачанні.
Расія і Турцыя дамовіліся пра спыненне агню ў Сірыі.
ПР/юл