«Вера ў тое, што каронавірус летам проста знікне, як грып, – ілжывая надзея», – заявіў вядучы эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па надзвычайных сітуацыях доктар Майк Раян падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Жэневе.
- Як вам вядома, у мінулым месяцы СААЗ арганізавала сустрэчу звыш 400 навукоўцаў, каб вызначыць прыярытэты даследаванняў, на якіх абмяркоўваліся сотні ідэй, на аснове якіх мы сёння публікуем дарожную карту даследаванняў і распрацовак, – паведаміў журналістам кіраўнік СААЗ Тэдрос Аданом Гебрэйсус.
«Францыя і Паўднёвая Афрыка ўжо заявілі, што будуць выкарыстоўваць гэтыя пратаколы для клінічных даследаванняў, і мы заклікаем іншыя краіны зрабіць тое ж самае», – падкрэсліў ён.
Разам з павелічэннем колькасці выпадкаў СААЗ рэкамендуе ўсім краінам вызначыць спыненне распаўсюджвання віруса асноўным прыярытэтам. «Запаволенне тэмпаў эпідэміі ратуе жыццё і дае час на падрыхтоўку і даследаванні», – адзначыў Тэдрос.
яс