Беларуская Служба

Германія хоча паклікання еўрапейскага эпідэміялагічнага агенцтва

08.03.2020 11:14
Паводле дадзеных Інстытуту Робэрта Коха, у Германіі да гэтага часу сцверджаны 800 выпадкаў каронавірусу.
Ангела Мэркель PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Федэральны міністр здароўя Енс Спан у сувязі з распаўсюдам каронавірусу хоча паклікання еўрапейскага эпідэміялагічнага агенцтва.

Енс Спан мяркуе, што існуючы цяпер Еўрапейскі цэнтр па справах прадухілення і кантроля хвароб не выконвае чаканняў. – Гэты еўрапейскі орган з’яўляецца празмерна малым, каб справіцца з выклікамі, якія спадарожнічаюць такім эпідэміям як цяпер, - сказаў Спан "Bild am Sonntag".

Паводле яго, новы эпідэміялагічны цэнтр мог бы ўзнікнуць па ўзору нямецкага Інстытута Робэрта Коха ў Берліне. Акрамя таго, нямецкі міністр хоча ўвесці ў Германіі абавязак паведамлення і рэгістрацыі ўсіх тэстаў на прысутнасць каронавірусу, як тых з пазітыўным, так і негатыўным вынікам. Гэта павінна палепшыць погляд на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне.

Інстытут Робэрта Коха пацвердзіў, што больш за ўсё заражэнняў каронавірусам ёсць у Паўночным Рэйне-Вестфаліі, а ў сваю чаргу Саксонія-Ангальт застаецца адзінай свабоднай зямлёй ад патагену.  

ав