Абаронцы жыцця заклікаюць памяняць заканадаўства. Дыскусію выклікала справа 38-гадовай Тайны Ніс. Лекары, якія правялі эўтаназію, былі абвінавачаныя ў парушэнні закону і ў атручанні жанчыны.
Сям’я лічыць, што жанчына была здаровая, але мела расстройства пасля расставання з партнёрам. У першым у гісторыі працэсе ад часу легалізацыі эўтаназіі ў Бельгіі лекары былі апраўданыя. Сям’я падала апеляцыю.
Родныя Тайны Ніс кажуць, што не могуць пагадзіцца з гэтым прысудам. Яны аргументуюць, што лекары не ўзялі пад увагу іншыя формы лячэння, што прадугледжвае закон, што медыкі сфальсіфікавалі гісторыю хваробы 38-годкі, і што эўтаназію правялі без патрэбнай павагі.
Сям’я і абаронцы жыцця ў Бельгіі заклікалі таксама памяняць законы. Яны кажуць, што няма кантролю над правядзеннем эўтаназій, што ствараюцца магчымасці для злоўжыванняў, што рашэнні аб забранні жыцця прымаюцца празмерна лёгка.
ав