Беларуская Служба

14 краін атрымалі згоду Еўракамісіі на дзяржаўную дапамогу фірмам

05.04.2020 13:29
Праграма польскага ўраду з’яўляецца самай вялікай па суме грошай.
        -,
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен праводзіць прэс-канферэнцыю, у якой падрабязна распавядае пра намаганні ЕЗ па абмежаванні эканамічнага ўздзеяння каранавіруснай хваробы PAP/EPA/FRANCOIS LENOIR / POOL

14 краін атрымалі згоду Еўракамісіі на дзяржаўную дапамогу фірмам, каб забяспечыць іх ліквіднасць у часе крызісу, выкліканага каранавірусам.

Праграма польскага ўраду з’яўляецца самай вялікай па суме грошай. Гаворка ідзе пра 22 мільярды еўра на дапамогу фірмам, якія маюць праблемы з доступам да капіталу.

У сувязі з каранавірусам Еўракамісія спрасціла прынцыпы прызнання ўрадавай падтрымкі для фірм, каб яны маглі працягваць сваю дзейнасць, а просьбы чалецкіх краін ЕК ацэньвае ў прыспешаным тэмпе. Замест некалькіх тыдняў, ці месяцаў, рашэнне прынята напрацягу некалькіх дзён.

Польская праграма дзяржаўнай дапамогі тычыцца гарантыі і даплат да крэдытаў. Камісар па справах канкурэнцыі Маргарэт Вэстаген, інфармуючы пра згоду на польскую праграму, напісала, што грошы дапамогуць польскім фірмам атрымаць тэрміновыя сродкі на дзейнасць і інвестыцыі.

Дапамога будзе заключацца ў тым, што Банк нацыянальнай гаспадаркі (Bank Gospodarstwa Krajowego) будзе даваць дзяржаўную гарантыю на пазыкі. Імі змогуць карыстацца малыя і сярэднія фірмы з усіх сектараў эканомікі. Мэта – абмежаванне рызыкі, якая звязаная з выдзяленнем пазыкі прадпрымальнікам, якія найбольш за ўсё пацярпелі ад наступстваў крызісу.