Беларуская Служба

Су-35 зноў абганяюць «Пасэйдонаў»

20.04.2020 16:14
19 красавіка, амерыканскі самалёт з Шостага флоту выконваў палёт у міжнародным паветранай прасторы, расійскія Су-35 перахоплівалі яго двойчы. 
Myśliwiec Su-35
Myśliwiec Su-35Shutterstock/Andrey Vyrodov

Расійскія знішчальнікі з базы ў Сірыі ў чарговы раз на мінулым тыдні перахапілі амерыканскі марскі патрульны самалёт P-8A Poseidon. І гэтым разам не абышлося без небяспечных манеўраў, піша польскі партал мілітарнай тэматыкі defence24.pl.

У нядзелю, 19 красавіка, амерыканскі самалёт з Шостага флоту выконваў палёт у міжнародным паветранай прасторы. Расійскія Су-35 перахоплівалі яго двойчы. Як паведамляюць ВМС ЗША ў афіцыйнай заяве, першы перахоп быў праведзены «прафесійна» і з захаваннем прынятых правілаў у адпаведнасці з пагадненнем, заключанага паміж ЗША і СССР яшчэ ў 1972 годзе.

Затым амерыканскі «Пасэйдон» працягнуў палёт і праз 100 хвілін быў перахоплены паўторна. На гэты раз расійскі самалёт здзейсніў рэзкі манеўр на высокай хуткасці перад носам амерыканскай машыны, на адлегласці каля 7 метраў ад яе. У выніку экіпаж «Пасэйдона» адчуў моцную турбулентнасць у выніку праходжання праз паток выхлапных газаў Су-35. Рэагуючы на тое, што адбылося амерыканскаму лётчыку прыйшлося спусціцца ніжэй, каб «павялічыць дыстанцыю« ад Су-35.

Амерыканцы падкрэсліваюць, што іх самалёт не парушаў міжнароднае права. Пра чарговыя правакацыі Расійскіх паветрана-касмічных сілаў пісаў польскі партал абарончай тэматыкі defence24.pl.

эж