Беларуская Служба

Украіна паступова адкрывае чарговыя памежныя пераходы

29.05.2020 08:17
Такім чынам на мяжы Украіны і Польшчы было ўжо адкрыта 66 памежных пераходаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэннем украінскага ўрада ноччу аднавілі дзейнасць пяць украінска-польскіх памежных пераходаў у Львоўскай вобласці. Такім чынам на мяжы Украіны і Польшчы  было ўжо адкрыта 66 памежных пераходаў.

Паводле прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай аховы Украіны Андрэя Дзямчэнкі, украінскі бок адкрыў памежныя пераходы з Польшчай, Славакіяй, Венгрыяй, Румыніяй і Малдовай.

Кожная краіна павінна самастойна прыняць рашэнне аб адкрыцці сваіх памежных пераходаў.

Нагадваем, надалей 56 украінскіх памежных пераходаў застаюцца часова закрытымі, большасць з іх на мяжы з Расіяй і Беларуссю.

аз