Беларуская Служба

Авіяцыя НАТА атрымае новыя шматмэтавыя самалёты

04.07.2020 16:11
Першы з васьмі самалётаў-палівазапраўшчыкаў, якія адначасова могуць выконваць транспартныя функцыі, прызямліўся на аэрадроме нідэрландскага горада Эйндховен.
 Airbus A330 MRTT       F-35
Самалёт Airbus A330 MRTT Каралеўскіх ВПС Аўстраліі падчас запраўкі знішчальніка F-35фота: US Air Force/public domain

Авіяцыя НАТА атрымае новыя шматмэтавыя транспартныя самалёты. Першы з васьмі самалётаў-палівазапраўшчыкаў, якія адначасова могуць выконваць транспартныя функцыі, прызямліўся на аэрадроме нідэрландскага горада Эйндховен. Самалёты A330 MRTT, спраектаваныя канцэрнам Airbus на аснове папулярнай пасажырскай версіі, будуць служыць у спецыяльным авіяцыйным падраздзяленні НАТА, створаным Бельгіяй, Чэхіяй, Германіяй, Люксембургам, Нідэрландамі і Нарвегіяй.

A330 MRTT адначасова можа быць палівазапраўшчыкам і перакідваць жывую сілу і тэхніку на далёкую адлегласць. Яшчэ перад афіцыйным паступленнем на службу ў Эйндховен самалёт дастаўляў медыцынскія грузы і перавозіў пацыентаў у розных краінах Еўропы ў рамках барацьбы з эпідэміяй каранавіруса.

Да 2024 года канцэрн Airbus паставіць наступныя сем замоўленых самалётаў A330 MRTT.

Транспартныя самалёты Airbus A330 MRTT паспяхова нясуць службу ў арміяй Аўстраліі, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Паўднёвай Карэі, Сінгапура, Вялікабрытаніі.

вс