Сёння спаўняецца 12-я гадавіна пачатку ўзброенага грузінскага канфлікту. У ноч з 7 на 8 жніўня 2008 году пачалася вайна за Паўднёвую Асецію. У выніку ваенных дзеянняў Грузія страціла кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.
Улады ў Тбілісі адзначаюць, што замест вываду войскаў з Паўднёвай Асеціі Расія ўзмацняе сваю ваенную прысутнасць у рэгіёне.
Упаўнаважаны грузінскага ўрада па кантактах з Масквой Зураб Абашыдзэ падкрэслівае, што дзеянні расійскай арміі выклікаюць напружанасць на гэтак званай лініі акупацыі.
-Там пастаянна адбываюцца вайсковыя манеўры. Людзей затрымліваюць за парушэнне так званай мяжы, правы грузінаў парушаюцца, а ўсё гэта адбываецца толькі ў 23 кіламетрах ад Тбілісі.
Пасля грузіна-расійскай вайны ў 2008 годзе Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Цяпер абедзве краіны кантактуюць на ўзроўні спецыяльных упаўнаважаных, а сустрэчы прадстаўнікоў уладаў праводзяцца ў трэціх краінах.
аз