Еўрапейскі Саюз не лічыць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ні свабоднымі, ні справядлівымі, таму вывучае магчымасць санкцый супраць людзей, адказных за фальсіфікацыі вынікаў галасавання і насілле супраць пратэстоўцаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
«Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Улада прымяніла неапраўданае і непрымальнае насілле», – зазначаецца ў заяве. Жазэп Барэль піша, што Брусель будзе вывучаць дзеянні беларускіх уладаў у такой сітуацыі і праводзіць глыбокую пераацэнку адносін з Мінскам. Вярхоўны прадстаўнік не выключыў санкцый супраць людзей, адказных за насілле і фальсіфікацыю вынікаў выбараў.
вс