Беларуская Служба

У пятніцу адбудзецца нарада ЕС, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі

12.08.2020 12:56
«Нарада будзе праведзеная ў адказ на заклік Польшчы разгледзіць пытанне Беларусі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTomasz Bidermann/Shutterstock

У пятніцу, 14 жніўня, адбудзецца нарада Еўрапейскага Саюза, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. У нарадзе ўдзел возьмуць міністры замежных спраў членскіх краін еўрасупольнасці, пройдзе яна ў фармаце відэаканферэнцыі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. «Нарада будзе праведзеная ў адказ на заклік Польшчы разгледзіць пытанне Беларусі», – паведаміла ў сетцы Twitter Міністэрства замежных спраў Польшчы.

МЗС пры гэтым зазначыла, што на нарадзе будуць разгледжаныя таксама пытанні сітуацыі ў Турцыі, Венесуэле і Ліване.

вс