Беларуская Служба

Камітэт парламента Літвы прапанаваў не прызнаваць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі

12.08.2020 17:04
Сейм звернецца да ўсіх дэмакратычных краін за падтрымкай такой пазіцыі і збіраецца разам з Еўрасаюзам патрабаваць новых выбараў.
Uniwersytet Wileński na Starym Mieście w Wilnie
Uniwersytet Wileński na Starym Mieście w WilnieShutterstock/Jonas Tufvesson

Камітэт па замежных справах Сейма Літвы ў сераду прыняў заяву, у якой назваў выбары ў Беларусі сфальшаванымі і прапанаваў не прызнаваць Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам Беларусі.

«Гэта было зроблена з адабрэння ўсіх партый. Мы звернемся да парламентаў іншых дэмакратычных краін, каб яны сфармавалі падобную пазіцыю, і разам з ЕС будзем патрабаваць правядзення паўторных выбараў», – сказаў член камітэта Жыгімантас Павілёніс, якога цытуе партал delfi.

Палітык таксама дадаў, што Сейм звернецца да ўсіх дэмакратычных краін за падтрымкай такой пазіцыі і збіраецца разам з Еўрасаюзам патрабаваць новых выбараў.

вс

на фота: Вільнюс