Беларуская Служба

Палякі ўзнагароджаныя на Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага

24.10.2020 12:07
Сярод лаўрэатаў кінафестывалю ў Чыкага ёсць два фільмы, над якімі працавалі польскія кінематаграфісты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярод лаўрэатаў 56-га Міжнароднага кінафестывалю ў Чыкага ёсць два фільмы, над якімі працавалі польскія кінематаграфісты.

Пераможцам фестывалю стаў Sweat Магнуса фон Горна. Шведскі рэжысёр – гэта выпускнік і выкладчык Вышэйшай школы кінематаграфіі ў Лодзі.

Яго фільм - гісторыя пра зорку сацыяльных сетак, якая публікуе ўсе дэталі свайго жыцця і сваіх блізкіх. Галоўную ролю ў фільме згуляла Магдалена Калесьнік(Magdalena Koleśnik).  Узнагароду за сцэнаграфію атрымала Ягна Добэш (Jagna Dobesz).

У катэгорыі кароткаметражных дакументальных фільмаў перамог фільм: „We have one heart”. Галоўны герой стужкі вяртаецца да жыцця сваёй памерлай маці і яе любові да курда, які жыве ў Іраку, і які з'яўляецца яго бацькам. Рэжысёрам фільму з’яўляецца Катажына Важэха(Katarzyna Warzecha).

З-за пандэміі каранавіруса 56-ы Міжнародны кінафестываль у Чыкага прайшоў у гібрыднай форме.

аз