Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ЕЗ адобраны санкцыі за парушэнне правоў чалавека

07.12.2020 12:12
Яны заключаюцца ў забароне ўезду ў супольнасць і замарожванні фінансавых актываў у Еўропе.
Siedziba Parlamentu Europejskiego w Strasburgu
Siedziba Parlamentu Europejskiego w StrasburguBotond Horvath / Shutterstock.com

Міністры замежных спраў ЕЗ павінны прынялі санкцыі за парушэнне правоў чалавека. Дакумент базуецца на амерыканскім «спісе Магніцкага», прынятым у ЗША 8 гадоў таму. Сяргей Магніцкі быў адвакатам, які раскрываў справы аб карупцыі ў адміністрацыі Расіі. Арыштаваны па абвінавачванні ў падатковым махлярстве, ён быў падвергнуты катаванням і памёр у турме ў 2009 годзе, не дачакаўшыся суда.

На мінулым тыдні паслы 27 дзяржаў-членаў далі зялёнае святло санкцыям ЕЗ за парушэнні правоў чалавека. Яны заключаюцца ў забароне ўезду ў супольнасць і блакадзе фінансавых актываў у Еўропе. Пасля зацвярджэння санкцый будзе падрыхтаваны спіс з назвамі кампаній. На працягу многіх гадоў у ЕЗ вядуцца дыскусіі наконт неабходнасці ўзгаднення абмежаванняў пры парушэнні правоў чалавека. Доўгі час на еўрапейскім узроўні пра гэта не маглі дамовіцца. Прарыў адбыўся ў канцы мінулага года, у тым ліку дзякуючы таму, што санкцыі больш не згадвалі пра Сяргея Магніцкага. У апошні час праца была паскораная пасля таго, як быў атручаны расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Дыпламаты ў Бруселі паведамілі брусельскаму карэспандэнту Польскага радыё, што санкцыі будуць распаўсюджвацца не толькі на Расію, а будуць мець глабальны характар, і таму яны не будуць называцца санкцыямі Магніцкага. Аднак некаторыя ў інтэрв'ю Беаце Пламэцкай выказалі меркаванне, што адной з прычын была відавочная спасылка на Расію і супраціў некаторых краін.

IAR/нг