Патрэбныя чарговыя санкцыі ЕЗ супраць беларускіх кампаній, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, – заявіў у Бруселі міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау. Кіраўнік польскай дыпламатыі ўдзельнічаў у нарадзе міністраў ЕЗ. Адной з тэм стала сітуацыя ў Беларусі. Міністр Збігнеў Рау заявіў, што канфлікт у гэтай краіне працягваецца.
- Актуальная сітуацыя патрабуе ўвядзення чарговага траншу санкцый, найперш супраць эканамічных суб'ектаў, якія падтрымліваюць рэжым. З іншага боку мы чакаем публікацыі эканамічнага пакету для дэмакратычнай Беларусі дзеля таго, каб паказаць тым, хто змагаецца супраць тамтэйшага рэжыму і тым, хто вагаецца, што існуе альтэрнатыва для цяперашняй сітуацыі ў іх краіне.
Рашэння можна чакаць у гэтым месяцы.
яс