Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ААН прыняла рэзалюцыю па Крыму

08.12.2020 10:16
Генеральная Асамблея ААН заклікае Расію неадкладна спыніць "часовую акупацыю" паўвыспы.
Ілюстрацыйны здымакPA/JOHN THYS / POOL Dostawca: PAP/EPA

Паўвостраў, які належыць Украіне, быў захоплены расійскай арміяй у 2014 годзе.

Рэзалюцыю прынялі 63 краіны, 17 былі супраць і 62 устрымаліся. Сярод тых, хто галасаваў за прыняцце дакументу, - Вялікабрытанія, Францыя, Германія, ЗША і Турцыя.

У рэзалюцыі, у прыватнасці, згадваецца дэстабілізацыя Крыма Расійскай Федэрацыяй у выніку размяшчэння там удасканаленых сістэм узбраення, авіяцыі ды ракет, здольных да пераносу ядзернай зброі, боепрыпасы і ваенны персанал.

Рэзалюцыя не мае абавязковай сілы, яна мае толькі палітычнае значэнне.

ПР/юл