Дагэтуль у Італіі жыхары аддавалі перавагу плаце наяўнымі грашыма. Дзякуючы праграме, рэалізацыя якой пачалася 8 снежня, кожны, хто скарыстаецца прыкладаннем, можа разлічваць ад ураду на вяртанне амаль 3,5 тысяч еўра.
Праграма будзе працаваць цягам 2 гадоў. Снежань гэтага года - эксперыментальны месяц. Гэта час перадсвяточных пакупак і вялікіх выдаткаў, таму тыя, хто выкарыстоўвае электронныя спосабы аплаты, могуць атрымаць кампенсацыю ў памеры да 150 еўра, калі зробяць як мінімум 10 плацяжоў у снежні. Са студзеня будуць дзейнічаць абмежаванні - мінімум 50 аперацый на паўгода, а за кожную вяртаць будуць не больш за 15 еўра.
Мэта прыкладання - заахвоціць італьянцаў ажыццяўляць электронныя плацяжы нават за самыя маленькія паўсядзённыя пакупкі, таму плата за аплату картамі па суме менш за 5 еўра таксама была адменена. Урад спадзяецца, што праграма ў перспектыве зменіць звычкі італьянцаў.
юл