Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віфлеем рыхтуецца да пустых і ціхіх Каляд

08.12.2020 13:36
Сёлетнія святы Божага нараджэння ў Віфлеем будуць вельмі нетыповымі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA

Традыцыйную ёлку ўжо паставілі ў цэнтры горада, але ў гэтым годзе з-за пандэміі натоўпы турыстаў з усяго свету не прыедуць на радзіму Хрыста. На ўрачыстасці і літургіі будзе прысутнічаць толькі невялікая група мясцовых хрысціян. Больш падрабязна перадае карэспандэнт Польскага радыё Войцех Цэгельскі.

- Божае нараджэнне – гэта найважнейшы час у гаду для Віфлеем. Летась у месца нараджэння Хрыста прыехала рэкордная колькасць гасцей з усяго свету. Сёлета палесцінскія гаспадары могуць забыць пра натоўпы. З-за эпідэміі каранавіруса межы Палесцінскай аўтаноміі зачыненыя для загранічных гасцей. Нават традыцыйная ўстаноўка ялінкі на Плошчы горада мела віртуальны характар. На месцы былі толькі некалькі чалавек. У Віфлеем пануе смутак, хоць і пачынаецца святочны перыяд. Людзі спадзяваліся, што гэта будзе добры год, але эпідэмія парушыла гэтыя спадзевы. Гарадскія ўлады заявілі, што ўсе Калядныя ўрачыстасці адбудуцца, нягледзячы на каранавірус. Абмежаваная колькасць людзей зможа паўдзельнічаць у іх. Гэта азначае мільённыя страты для гораду, які жыў з турызму.

У Палесцінскай аўтаноміі дзейнічае каменданцкая гадзіна. Жыхарам забаронена пакідаць свае дамы з 19.00 да 6.00. Гэты парадак знаходжання дома, верагодна, будзе захаваны і на святочныя дні.

Пакуль на Заходнім беразе Ярдана і ў сектары Газа 110 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам, 900 памерлі.

ПР/юл