Генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці па скарзе грамадзяніна Беларусі, паведаміла ў сераду Генпракуратура, паведамляе ru.delfi.lt.
«Абставіны здарэння, названыя заяўніком, і іншыя першасныя дадзеныя, прадстаўленыя пракуратуры, ацэнены як тыя, што ўтрымліваюць склад злачынства, у адносінах да якога, паводле Крымінальнага Кодэксу Літоўскай Рэспублікі, ужываецца ўніверсальная юрысдыкцыя», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Грамадзянін Беларусі, які пражывае ў дадзены момант у Літве, звярнуўся ў пракуратуру 30 лістапада, па прычыне гвалтоўных дзеянняў, якія былі здзейснены над ім 13 кастрычніка ў беларускай сталіцы Мінску.
ав