Генеральная Асамблея ААН у панядзелак, 7 снежня, прыняла рэзалюцыю, у якой заклікае Расію неадкладна спыніць «часовую акупацыю» Крыму, якая працягваецца з 2014 года. Рэзалюцыю аб мілітарызацыі Крыму, Севастопаля і частак Чорнага і Азоўскага мораў прынялі 63 краіны. 17 прагаласавалі супраць, а 62 устрымаліся.
Міжнародны дакумент «заклікае Расію, як акупанта неадкладна, цалкам і безумоўна вывесці свае ўзброеныя сілы з Крыму і неадкладна спыніць часовую акупацыю Украіны».
У рэзалюцыі згадваецца «далейшая дэстабілізацыя Крыму, бо Расія перамяшчае на ўкраінскую тэрыторыю перадавыя сістэмы ўзбраення, у тым ядзерную авіяцыю і ракеты, зброю, боепрыпасы і вайсковы персанал». ААН заклікала Маскву «неадкладна спыніць гэтую дзейнасць».
energetyka24.com/эж